На купюры ў 20 долараў з'явіцца выява жанчыны
ЗША памяняюць дызайн купюры ў 20 долараў. Замест выявы сёмага прэзідэнта Штатаў Эндру Джэксана там з'явіцца партрэт афраамерыканкі Гарыет Табмен, якая змагалася за правы рабоў у ХІХ стагоддзі.
Мінфін Злучаных Штатаў адмовіўся ад ранейшага намеру выдаліць з 10-доларавай банкноты партрэта Аляксандра Гамільтана. Аднак пры гэтым на купюрах таксама з'явяцца іншыя адлюстраванні жанчын і змагароў за грамадзянскія правы. Іх мяркуюць размясціць са зваротных бакоў банкнот.
Новыя купюры плануецца выпусціць да 2020 года, калі будзе адзначацца стагоддзе выбарчага права для жанчын, якое гарантавала 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША.
Аднак ніводная з абноўленых банкнот не трапіць у абарачэнне да наступнага дзесяцігоддзя.