На Лагойшчыне працягваюцца пошукі зніклай дзяўчынкі
Сямігадовую дзяўчынку, якая знікла на мінулым тыдні ў Лагойскім раёне, пакуль не адшукалі. Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкаму, паводле звестак на 27 лістапада ў вышуку вучаніцы 2-га класа Беларуцкай сярэдняй школы было задзейнічана больш за 200 чалавек. У асноўным гэта міліцыянты, вайскоўцы ўнутраных войскаў і Узброеных Сіл. Маштабы вышуку павялічваюцца. Паводле інфармацыі МУС, 28 лістапада група аператыўных работнікаў накіруецца ў адзін з рэгіёнаў краіны, дзе, па словах мясцовых жыхароў, нібыта бачылі дзяўчынку.
Адпрацоўваецца некалькі версій здарэння. Шукаюць мужчыну, якога некалькі чалавек бачылі побач з дзяўчынкай з ранцам. Пры гэтым праваахоўныя органы не выключаюць, што гэта мог быць проста прахожы, а ніяк не выкрадальнік дзіцяці.
Нагадаем, сямігадовая Ірына Кужэльная 23 лістапада прыблізна ў 13.30 пайшла з дому, і дагэтуль яе месцазнаходжанне невядома.
БелаПАН