На лецішчы пад Віцебскам знайшлі вялікі арсенал боепрыпасаў і выбухоўкі

Буйны арсенал боепрыпасаў і выбухоўкі знайшлі міліцыянты на лецішчы беспрацоўнага жыхара Віцебска. Як паведамляе БелаПАН, 48-гадовы мужчына захоўваў 500 грамаў тратылу, 28 гранат, 15 кг пораху, 187 патронаў ды іншае.
Усе боепрыпасы - часоў Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер іх паходжанне высвятляецца. Вядома, што гаспадар арсенала раней быў асуджаны за "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі".