На Лепельшчыне 9-гадовы хлопчык спаліў 18 тон сена

9-гадовы хлопчык бавіўся з запалкамі і спаліў дзве траціны сена, што знаходзілася ў сенасховішчы КУСХП “Лепельскае” ў вёсцы Вялікі Поўсвіж. Пажарнікі выратавалі толькі 10 тон з амаль 30, што былі ў сенасховішчы. Як расказала маці хлопчыка, яму і раней падабалася гуляцца з запалкамі. Юны падпальшчык навучаецца ў інтэрнаце для дзяцей з разумовымі недахопамі, а яго бацька сядзіць у турме.