На лініі Сталіна расстралялі нямецкіх байкераў

Самай захапляючай фішкай міжнароднага байк фэста – Анархія 2007, што праходзіў у мінулыя выходныя пад Лагойскам быў расстрэл нямецкіх байкераў. У суботу ўдзельнікам фэста арганізатары прапанавалі мотапрабег да лініі Сталіна, дзе паказвалася ваенізаванае шоў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Байкера з маскоўскага падраздзялення Rolling Anarchy пасля прагляду выступа вельмі ўразіла імправізаванае знішчэнне нямецка-фашысцкіх матацыклістаў савецкім войскам, жартуе:

- З Нямеччыны прыехалі да нас на фэст людзі, а іх растралялі. Я крычаў ужо, што байкераў б’юць. Мы збіраемся, таму што прыязджаюць людзі з розных краінаў, з розных гарадоў. Гэта адзіная магчымасць паразмаўляць адзін з адным.

Які ж байкерскі фэст без піва?! Па перыметры музычнай пляцоўкі стаялі шапікі, дзе можна было набыць розныя гатункі піва, у асноўным расійскага. Айчынныя напоі былі прадстаўлены толькі квасам.

Падчас авіяшоў спартовых самалётаў над кампусам байкераў Андрэй Раманоўскі прадстаўнік міжнароднага клуба Rolling Anarchy і арганізатар фэста распавёў Еўрарадыё:

- Мы робім гэта для таго, каб прыехалі нашы сябры, да якіх мы ездзім. Ніякай камерцыі ў гэтым няма. Для нас гэта “грамадская нагрузка”, як пры Савецкім саюзе.

У гэты час ужо настройвалі свае інструмены выканаўцы гурта “Лісце травы” з Разані. Надалей музычную праграму напоўнілі банды Каманда Кусто, Монгол Шуудан, Тыха Думка і іншыя. Але фішкай быў выступ гурта “Крэматорый”. Кажа лідэр “Крэматорыя” Армян Грыгаран:

- Звязаны наш прыезд з гіторыяй стварэння гурта Крэматорый. Таму што мы паралельна развіваліся з нашымі сябрамі “Начнымі ваўкамі”. І ўвесь байкрух быў у нас на вачах. Таму мы лічым, што павінны аб’ядноўваць з дапамогай музыкі, розныя байк-цэнтры ў тым ліку і інтэрнацыянальныя.

Для Армяна Грыгарана Мінск застаўся савецкім горадам:

- Я ўбачыў зноў чысты Мінск. Таму што пасля Масквы бруднай, абасранай, Мінск выглядае еўрапейскім горадам. Мінск нагадвае Савецкі саюз, але ў СССР было шмат добрага. Бібліятэка вельмі прыгожая. Гэты шарык таксама мае сэнс. “Заходите к нам на огонёк” — скончыў гутарку музыка.

Пасля выступу Крэматорыя, калі гадзіннік паказваў палову на першую начы, пачаўся грандыёзны феерверк. Насамрэч грандыёзнае відовішча свабодна можа канкураваць з мінскімі салютамі падчас святкавання Дня Перамогі.

Еўрапейскасць і добрую арганізацыю фэсту заўважылі многія госці:

- Цывілізаваны злёт без усялакага пылу. Мы па-адску адплясвалі на Манголе Шуудане. Гэта ўсім запомнілася, не толькі нам. – кажа расійскі байкер.

Шмат, хто прыехаў з краін Еўрасаюза, Расіі, Украіны. Значную частку склалі байкеры Беларусі. Сваімі думкамі наконт фэсту дзеліцца байкер з польскага аддзялення Rolling Anarchy Здзіслаў:

- Гэта робяць людзі, якія прыязджаюць. Яны сустракаюцца, размаўляюць, усміхаюцца. І ад іх залежыць, які ёсць фэст. Людзі на Беларусі — гэта нармальныя чувакі!

У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 4 тысяч наведвальнікаў, а на стаянцы, што побач са сцэнай стаяла каля тысячы байкаў. Можна было ўбачыць і старэнькія “Мінскі”, і Явы, і экстравагантныя Харлей з Хондамі.

Фота: Сазонава Вольга