На львоўскім кінафестывалі фільм “Плошча” атрымаў “Сэрца льва”

У Львове ўзнагароджаны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Такое рашэнне прыняў аргкамітэт вулічнага фестываля ўкраінскага новага кіно “Кіналеў-2007”. Стужка ўганараваная Залатым львом за мужнасць “Сэрца льва”.

Нагадаем, 25 жніўня каля 10 тысяч чалавек паглядзелі ў Львове беларускі фільм “Плошча”, які распавядае пра падзеі ў Мінску ў сакавіку 2006 года, калі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Дырэктар фестываля Алесь Дзындра адзначыў: “Гэта ўзнагарода ўсім, то змагаецца за Беларусь. Кожны з іх носіць на грудзях сэрца льва”.