На Ляхавіччыне занепадае капліца Рэйтанаў (фота)

У Грушаўцы, што ў Ляхавіцкім раёне разбураюцца капліца і маёнтак шляхецкага роду Рэйтанаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Тадэвушу Рэйтану.  Гістарычныя будынкі прыходзяць у заняпад, і дзяржава нічога не робіць для аднаўлення, хаця праектна-каштарысная дакументацыя на капліцу ў Грушаўцы даўно ёсць.



Навукова-практычную канферэнцыю памяці Тадэуша Рэйтана на Ляхавіччыне  правяло грамадскае аб'яднанне "Палессе". У ёй узялі ўдзел беларускія і польскія краязнаўцы і навукоўцы.



Нагадаем, што Тадэвуш Рэйтан (1742—1780) — палітычны дзеяч Навагрудскага ваяводства ВКЛ, дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай. Апошнія гады жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе ў 1780 годзе скончыў жыццё самагубствам. 3-за гэтага не мог быць пахаваны на могілках. Магіла яго да гэтага часу не знойдзеная.


Здымкі — Intexpress i hramy.com