На Магілёўшчыне мужчына на возе сутыкнуўся з цягніком

У Магілёўскай вобласці мужчына на конным возе урэзаўся ў цягнік.  Сутыкненне адбылося ўвечары 2 траўня на неахоўваным пераездзе на 245-м кіламетры чыгуначнага перагона Рагачоў - Старасельскі, інфармуе БЕЛТА. Мясцовы жыхар на возе выехаў на чыгунку на забараняльны сігнал. У выніку воз сутыкнуўся з апошнім вагонам грузавога цягніка. Мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, удар па хрыбце, пералом галёнкаваступнёвага сустава. Ён трапіў у лякарню. У цягніку была пашкоджаная лесвіца вагона.

Транспартная міліцыя мяркуе, што мужчына не стаў чакаць дазвольнага сігналу, а вырашыў праехаць прама за цягніком. Гэта і стала прычынай трагедыі.