На Магілёўшчыне школьнік выратаваў дваіх дзяцей, якія танулі
Дваіх дзяцей, якія танулі ў возеры, выратаваў у Быхаве на Магілёўшчыне 14-гадовы Арцём Лебедзеў. Ён не спалохаўся ў сітуацыі, калі нават дарослыя разгубіліся. Спачатку ў вадзе апынулася 7-гадовая Ілона. Ёй хацеў дапамагчы 5-гадовы
Уладзік, але і сам апынуўся ў вадзе. На глыбіні паўтара метры шансаў на
выратаванне ў дзяцей практычна не было.
Аднак Арцём Лебедзеў не разгубіўся і, не распранаючыся, кінуўся ў ваду. Пры гэтым яго 19-гадовы сябар не рашыўся на гэты крок і застаўся на беразе. Дзетак школьнік дастаў ужо са дна возера. На беразе ён ім аказаў першую дапамогу і выклікаў "хуткую", паведамляе тэлеканал СТВ.