На Магілёўшчыне вучняў будуць дастаўляць у школы на спецаўтобусах

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага албвыканкама Віктара Бурака, на падрыхтоўку школаў вобласці да новага вучэбнага году пайшло 30 млрд. рублёў. Акрамя таго, абвешчаны тэндэр на закупку аўтобусаў, якія будуць падвозіць да школ вясковых вучняў.  Паведамляецца, што набыць і абслугоўваць аўтобусы танней, чым утрымліваць малакамплектныя вясковыя школы.