На Мастоўшчыне стала больш месцаў для сустрэч з кандыдатамі

Мастоўскі райвыканкам вырашыў павялічыць колькасць месцаў для правядзення сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты.
Адбылося гэта пасля скаргі ў Гродзенскі аблвыканкам чальцоў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Паводле тых, хто падпісаўся пад скаргай, існуючых месцаў для правядзення агітацыі шляхам пікетавання, сходаў і мітынгаў ў Мастах было вельмі мала, а іх размяшчэнне было нязручным для выкарыстання.

Паводле новага рашэння Мастоўскага райвыканкаму перадвыбарчыя сустрэчы можна праводзіць у любым месцы Мастоўскага раёну, аднак не бліжэй за 30 метраў ад дзяржаўных установаў.