На матч БАТЭ-“Рэал” у Мінску будуць прадаваць больш білетаў, чым раней
Колькасць білетаў, якiя будуць распаўсюджвацца ў Барысаве на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-Рэал, зменшыцца. Пра гэта ў інтэрв’ю “Звяздзе” паведаміў старшыня Федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас.
У той жа час, паводле яго слоў, павялічыцца колькасць білетаў, які будуць прадавацца ў касах мінскага стадыёна “Дынама”, і ранейшая колькасць будзе распаўсюджана па заяўках, у тым лiку для рэгiёнаў.
Нявыглас адзначыў, што ўсяго на Мінск і Мінскую вобласць вылучана 25 тысяч білетаў.
Нагадаем, матч адбудзецца 25 лістапада на сталічным стадыёне “Дынама”. Білеты, найхутчэй, пачнуць прадавацца 17 лістапада і будуць каштаваць ад 20 да 70 тысяч рублёў.