На матч Беларусь-Англія ў Мінск прыедзе 3,5 тысячы англійскіх фанатаў

3,5 тысячы білетаў на футбольны матч паміж зборнымі Беларусі і Англіі былі аддадзены фанатам гасцей. Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас. Паводле яго слоў, яшчэ 3,5 тысяч месцаў на стадыёне зоймуць сілы бяспекі. Нагадаем, адборачны матч чэмпіянату свету 2010 года адбудзецца на мінскім стадыёне “Дынама” 15 кастрычніка.