На матчы "Дынама-Мінск" -"Сібір" гледачам прапануюць праспяваць гімн Беларусі

На хакейным матчы 30 лістапада гімн будзе ўпершыню будуць выконваць гледачы. Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы "Дынама-Мінск" Іван Караічаў, робіцца гэта па шматлікіх просьбах заўзятараў сталічнага клубу. Караічаў: “На медыякубы, вялікія экраны над столлю, будзе выведзены тэкст гімну, будзе ісці музыка. І вядоўца загадзя, перад выкананнем гімну, абвесціць, што заўзятары могуць спяваць гімн”.

Падчас выканання гімну каля фан-сектара будуць выстаўлены дадатковыя мікрафоны. На пытанне, ці будуць самі хакеісты спяваць гімн, прэс-сакратар адзначыў, што гэта асабістая справа кожнага спартоўца. Арганізатары спадзяюцца, што акцыя пройдзе паспяхова і будзе праводзіцца надалей.

Нагадаем, што гульня пачнецца ў 19 гадзін на "Мінск-Арэне".