На матчы наваполацкага "Нафтана" ўпершыню будзе працаваць пяць суддзяў

Пяць суддзяў замест цяперашніх трох будуць працаваць на матчах футбольнай Лігі Еўропы, якая прыходзіць на змену Кубку УЕФА. Прапанову прэзідэнта еўрапейскай федэрацыі Мішэля Плаціні аб працягу гэтага эксперымента зацвердзіў выканкам ФІФА. Як паведамляе РИА "Новости", акрамя галоўнага рэферы і дваіх яго асістэнтаў на бакавых лініях прыцягнуць яшчэ дваіх памочнікаў, якія будуць знаходзіцца за варотамі і сачыць за тым, што адбываецца ў штрафных пляцоўках. Упершыню такая сістэма працы суддзяў была паспяхова ўжытая летась на міні-турнірах адборачнага раўнда юнацкага чэмпіянату Еўропы.

Нагадаем, Беларусь у Лізе Еўропы будзе прадстаўляць наваполацкі "Нафтан", які сёлета стаў уладальнікам Кубка нашай краіны.