На матчы з “Марыціму” фанаты БАТЭ замаскіруюцца пад “кузьмічоў”…
…а свой сектар пакінуць пустым. Барысаўскія фаны патлумачылі Еўрарадыё, чаму ідуць на футбол, але не ідуць на кампраміс з клубам і чым гэта пагражае фанацкаму руху. Прыхільнікі БАТЭ падзяліліся на заўзятараў і фанатаў. Першыя ўваходзяць у грамадскае аб’яднанне “Клуб заўзятараў футбольнай каманды БАТЭ”, створанае два гады таму. Другія падтрымліваюць сваю каманду ад самага моманту яе аднаўлення ў 1996 годзе. Але неафіцыйна.
“Гэта тыя людзі, якія на хатніх гульнях БАТЭ стаяць на фанацкім 5-м сектары ўсходняй трыбуны стадыёна, — тлумачыць старшыня грамадскага аб’яднання Уладзімір Цітавец. — А мы месцімся на 5-м сектары заходняй трыбуны”.
Менавіта на ўсходняй трыбуне 14 ліпеня падчас матчу з ісландскім “Хабнарфьёрдзюрам” неанацысты разгарнулі банер з лічбамі 14 і 88.
“Першая мая думка была, што гэта правакацыя. У “Дынама” была падобная сітуацыя, але там на фота бачна, што банер трымае шмат людзей. У нас жа “засвяціліся” толькі два чалавекі, — распавядае Павел, даўні фанат БАТЭ. — І я лічыў, што з гэтай сітуацыяй разбяруцца хутка, знойдуць гэтых двух падлеткаў, якія трымалі лічбы. Але іх не знайшлі, старэйшыя прыкрылі. Значыцца, не гэтыя двое былі завадатары”.
Учынак не прайшоў незаўважаным. Клуб чакаў ад фанатаў тлумачэнняў, прабачэнняў ці нейкіх іншых дзеянняў. Але тыя маўчалі. Спадзяваліся, што абыдзецца. І тады адміністрацыя БАТЭ пачала вырашаць праблему неанацыстаў сваімі метадамі.
У фанацкім сектары была ўсталяваная дадатковая камера, якая дае карцінку з высокай дэталізацыяй. Фанатам гэта вельмі не спадабалася. На матчы чэмпіянату Беларусі з “Шахцёрам” яны пакінулі свой сектар пустым, але прапускаць гульню улюбёнай каманды не сталі.
“Усе былі на розных сектарах, у тым ліку і я, — распавядае Павел. — Набывалі квіткі і сядалі па 10-15 чалавек, і на заходнюю трыбуну, і на ўсходнюю. І камера гэтая ніякай карысці не прынясе, бо пры вялікім жаданні банер можна вывесіць у кожным месцы стадыёна. А мы крычалі, падтрымлівалі каманду. І, натуральна, парадзіравалі простых дзядзькаў, якіх у народзе называюць “кузьмічы”.
У той жа час фанаты адмовіліся ад прапаноў клуба ўвесці ідэнтыфікацыйныя карткі і асабіста падпісаць антыфашысцкую дэкларацыю. Хаця шмат хто з абедзвюх трыбунаў супраць яе зместу нічога не мае.
“Калі нам прапануюць ці скажуць, што трэба... Напрыклад, я нічога дрэннага ў гэтым не бачу, я падпішуся, бо мой прадзед ваяваў, — кажа Ўладзімір Цітавец — Але ў фанатаў не прынята нічога падпісваць, фотаздымкі свае каму-небудзь даваць... Такога няма, але фанацкі рух на гэта і разлічаны! Гэта група людзей, якія папросту падтрымліваюць сваю каманду”.
Прэс-аташэ клуба БАТЭ Сяргей Дашкевіч канстатуе наступнае: “Мы сустракаліся з лідэрамі фанацкага руху. І яны адхілілі прапанову”.
Сітуацыя зайшла ў тупік. Клуб непакоіцца, што інцыдэнты з неанацысцкімі сімваламі працягнуцца. Лідэры фанатаў трымаюцца за свае перакананні, не сумяшчальныя з сучасным футболам...
Здаецца, што першы крок да прымірэння мусяць зрабіць фанаты, бо менавіта яны цяпер у незайздросным становішчы. Ёсць небяспека, што, пазбаўлены свайго месца на стадыёне, фанацкі рух згубіць адзінства і растварыцца ў шэрагах “кузьмічоў”.
“Гэты ўчынак... Шмат хто добра разумее, што горш ад яго будзе толькі нам, фанатам. І нават ужо ёсць людзі, якія кажуць: фанацкаму руху — кірдык. Але на кампраміс ісці... Я ведаю лідэраў руху. Гэта людзі, якія ад самага пачатку, яшчэ дзецьмі, прыходзілі на стадыён. Яны разумныя хлопцы і проста так Капскаму [Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі. — Заўв. ЕРБ] адмаўляць не будуць”, — скардзіцца Павел.
БАТЭ ж у гэтай сітуацыі, па вялікім рахунку, нічога не губляе, бо ад футбола фанаты не адмовяцца ніколі. У выхадныя яны паедуць “балець” у Брэст на гасцявую гульню з мясцовым “Дынама”. Прыйдуць і на матч з “Марыціму”, але — рассеюцца па ўсім стадыёне.
Павел: “На апошнім матчы з “Шахцёрам” я быў на заходняй трыбуне. І ўверсе там стаяў Анатоль Анатолевіч. Прыехалі фанаты з Салігорска, іх правялі на іх сектар, і яны пачалі там крычаць. Перакрыкваць нашых. Мы таксама ўмеем перакрыкваць, але наш 5-ы сектар быў пусты. І мужыкі паварочваліся да Капскага і казалі яму: “Глядзі, як трэба! Вось што ты ўпусціў, вось як трэба!”
Першыя заклікі аб кампрамісе загучалі з боку футбалістаў БАТЭ. На тое, што адміністрацыя клуба надта жорстка закруціла гайкі, звярнуў увагу адзін з лідэраў каманды, паўабаронца Павел Няхайчык. Аднак саступаць ніхто не хоча.
Перад адказным матчам з “Марыціму” каманда мусіць адчуваць падтрымку родных сценаў. І тое, што клуб сам гэтыя сцены раскалыхвае — няхай і па вельмі сур’ёзных прычынах — на руку толькі сапернікам БАТЭ.