На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар

Па словах прэс-сакратара МНС Беларусі Віталя Навіцкага, выклік паступіў сёння ўначы. Як высветлілася, адбылося факельнае гарэнне нафтапрадукта ў рэктыфікацыйнай калоне.
Прыкладна праз 15-20 хвілін ратавальнікі лакалізавалі пажар. На тушэнні было задзейнічана 26 адзінак спецтэхнікі і 82 выратавальнікі. У цяперашні час высвятляюцца прычыны пажару. Пацярпелых няма.

БЕЛТА