На Мікалая Аўтуховіча распачалі новую крымінальную справу
Днямі прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу абвясцілі, што ён лічыцца падазраваным і ў яшчэ адной крымінальнай справе – аб незаконных дзеяннях са зброяй.
Па ёй яму пагражае да 8 гадоў зняволення. Як паведаміў адвакат прадпрымальніка Павел Сапелка, абедзве справы, у якіх фігуруе Аўтуховіч, аб’яднаныя, перадае “Радыё Свабода”.
Нагадаем, прадпрымальнік сёння галадае ўжо 70-ы дзень. Адвакат адзначае, што Аўтуховіч трымаецца годна. На сустрэчу з Сапелкам ён прыйшоў самастойна.