На мінскай чыгунцы загарэўся кран, вадзіцель загінуў
У раёне перасячэння вуліц Арлоўскай і Ціміразева, дзе вядзецца будаўніцтва трэцяга чыгуначнага пуці Мінск - Ждановічы, загарэўся кран, які забівае палі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Па першапачатковай версіі, машына рухалася заднім ходам і дакранулася стралой да кантактнага провада, напружанне ў якім 110 кілавольт. Вадзіцель крана загінуў на месцы, а машына загарэлася. Каб патушыць агонь, ратавальнікам прыйшлося чакаць, пакуль адключаць падачу электрычнасці.