На мінскай вуліцы з-за прарыву трубы праваліўся асфальт (фота)

Удзень 18 сакавіка на вуліцы Пермскай у Маскоўскім раёне Мінска праваліўся асфальт, паведамляе БЕЛТА. Прычынай стаў прарыў трубы.

"Вада, якая цякла з трубы, паступова падмывала пяскі, і ў выніку асфальт праваліўся", — кажа інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы Любоў Трапашка.

Цяпер у гэтым раёне часова абмежавалі рух. ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.

Фота — tut.by