На мінскі стадыён "Дынама" для змагання са снегападам уведзеныя войскі

На мінскім стадыёне "Дынама" ідуць падрыхтоўчыя працы да заўтрашняга таварыскага матча паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Турцыі. Разам з працаўнікамі стадыёна поле ад снегу ачышчаюць вайскоўцы. Вось што распавёў Еўрарадыё пра ход працаў дырэктар стадыёна Уладзімір Вільчынскі:

"Поўным ходам. Выносім снег на руках з поля. Рыдлёўкамі выгружаем, дапамагаюць войскі. Як на трыбунах? Нам галоўнае поле падрыхтаваць. Трыбуны спрабуем чысціць, але іх засыпае зноў. Вы ж бачыце, якое надвор'е".

Сіноптыкі прагназуюць моцныя снегапады і ў сераду, таму змаганне са снегам будзе працягвацца аж да пачатку матча.

Паводле словаў Вільчынскага, на раніцу аўторка прададзена пяць з паловай тысяч квіткоў на заўтрашні матч.