На мінскіх пляжах паставілі фотапасткі

На мінскіх пляжах з'явіліся фотапасткі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка службы па ўтрыманні гарадскіх лясоў, пляжаў і МКАД УП "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Аляксандра Прамінскага.

Ён паведаміў, што фотапасткі пастаўленыя на тэрыторыі шасці сталічных вадасховішчаў для стрымання заезду аўтамабіляў. Акрамя дарожных знакаў там усталяваныя 42 шлагбаўмы і 168 абмежавальных слупкоў.

Фотапасткі будуць сачыць не толькі за аўтамабілямі-парушальнікамі, але і за парадкам там, дзе ўтвараюцца стыхійныя сметнікі.

За Мінскай лесапаркавай гаспадаркай замацаваныя шэсць вадасховішчаў: Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Вяча, Цнянскае і Пціч. У гэтых зонах адпачынку знаходзяцца 25 пляжаў агульнай плошчай 126,4 га. Тут абсталяваныя 23 стаянкі для аўтамабіляў.

Фота — i3412.com