На мінскім заводзе загінулі два 42-гадовыя рабочыя

Два рабочыя загінулі на мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Здарэнне адбылося 28 лістапада.
Яго падрабязнасці Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар мінскага гарадскога МНС Глеб Свірыд:

“Загінулі два аўтаслесары, абодва 1965 года нараджэння. Там праз слясарную майстэрню праходзіў кабель 380 вольт. Папярэдняя прычына – з-за кароткага замыкання гэта ўсё адбылося”.

Адзін з рабочых загінуў на месцы ад паражэння электрычным токам, другі з апёкамі 95% паверхні цела быў дастаўлены ў 2-ю клінічную бальніцу, дзе неўзабаве памёр.

Цяпер расследаваннем факту гібелі людзей займаецца пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы.