На міжнародным конкурсе ў Полацку выберуць лепшага даішніка
Міжнародны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод супрацоўнікаў дарожна-паставой службы адкрываецца сёння ў Полацку, перадае БЕЛТА.
У спаборніцтвах бяруць удзел каманды з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі. На працягу трох дзён 36 удзельнікаў будуць аспрэчваць званне лепшага ў розных конкурсах.
Сапернікам давядзецца выканаць заданні па хуткаснай яздзе на машынах і матацыклах, адмысловай, медыцынскай і агнявой падрыхтоўцы, прадэманстраваць веданне правіл дарожнага руху і нарматыўных дакументаў, валоданне прыёмамі барацьбы, а таксама паказаць сваё майстэрства ў рэгуляванні руху на адным са скрыжаванняў Полацка.
Пераможцы будуць вызначаныя ў асабістым і камандным заліках. Конкурс накіраваны на павышэнне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў ДПС, абмен досведам паміж ўдзельнікамі з розных краін.