На МКАД недакурак падпаліў грузавік з сенам (відэа)

Раніцай 21 жніўня на ўнутраным коле Мінскай кальцавой аўтадарогі ў раёне вуліцы Каменнагорскай загарэўся грузавік МАЗ. Ён вёз сена ў рулонах. На месца выклікалі ратавальнікаў. З грузавіка давялося выкідаць рулоны і ўжо на зямлі іх тушыць, інфармуе сайт onliner.by.

Адзначаецца, што аўтамабіль не пацярпеў. А вось тры рулоны згарэлі. Мяркуецца, што прычынай узгарання мог стаць недакурак, які кінуў нейкі кіроўца, а той трапіў у грузавік.