На мяжы Расіі і Беларусі адновяць памежны кантроль?
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць праекты пунктаў пропуску на расійска-беларускай мяжы. Такое даручэнне дадзена падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянонам Ломацем, перадае “Інтэрфакс”.
“Калі на знешняй мяжы “саюзнай” дзяржавы пункты пропуску адпавядаюць міжнародным стандартам, то на мяжы з Расіяй сітуацыя патрабуе прыняцця неадкладных захадаў”, — адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта.
Нагадаем, кантроль на мяжы паміж дзвюма дзяржавамі не ажыццяўляецца з 1996-га года.