На мяжы з Расіяй спынілі непаўналетняга наркакур'ера
Супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў Себежскай мытні затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў правезці ў Беларусь 350 грамаў марыхуаны. “Траўка” была спакаваная ў поліэтылен і схаваная ў кардоннай скрынцы. Наркакур’ерам апынуўся грамадзянін РФ, 1993 года нараджэння, які ехаў ў Беларусь у якасці пасажыра на аўтамабілі “Форд-эскорт”. Зараз вырашаецца пытанне наконт таго, ці распачынаць на яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса РФ (кантрабанда).
Як паведамляе пскоўскае агенцтва “БалтИнфо”, за 2009 год у Санкт-Пецярбургу канфіскавана 2,5 тоны наркотыкаў. На працягу года ў Паўночнай сталіцы Расіі было раскрыта 10,5 тысяч злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.