На мяжы з Расіяй затрымалі фуру са статкам беларускіх бычкоў
Фуру са статкам беларускіх бычкоў затрымалі ў Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй. Іх спрабаваў нелегальна вывезці на Пскоўшчыну жыхар Беларусі. Кіроўца машыны не змог патлумачыць, адкуль ён узяў 50 бычкоў і куды іх
вёз. Груз, які верагодна будзе канфіскаваны на карысць дзяржавы,
ацанілі на суму ў 50 мільёнаў рублёў, інфармуе тэлеканал СТВ.