На наступным тыдні адбудзецца сустрэча прэм'ераў Сідорскага і Пуціна

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Ўладзімір Пуцін правядуць 6 кастрычніка сустрэчу ў Маскве, паведаміў РИА "Новости" прэс-сакратар кіраўніка расійскага ўрада Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова Пуціна і Сідорскага. Абмяркоўваліся гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін, а таксама была дасягнутая дамова аб працоўнай сустрэчы ў Маскве.

Як паведамлялася раней, 1 верасня падчас візіту ў Польшчу Сідорскі заявіў журналістам аб хуткай сустрэчы, якая плануецца з кіраўніком расійскага ўрада, інфармуе БелаПАН.