На наступным тыдні пачнуць будаваць аўтавакзал "Цэнтральны"
Асноўны этап будаўніцтва аўтавакзала "Цэнтральны" пачнецца на наступным тыдні. У комплекс увойдуць як уласна аўтавакзал. так і пяціўзроўневы паркінг на 500 машына-месцаў. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", комплекс расцягнецца ўздоўж вуліцы Бабруйскай на 270 метраў. Новы аўтавакзал "Цэнтральны", як мяркуецца, гарманічна ўпішацца ў архітэктурны ансамбль горада і стане працягам чыгуначнага. Плаўныя абцякальныя формы будынка будуць нагадваць велізарны экспрэс, які спыніўся на Прывакзальнай плошчы. Акрамя залы чакання ён уключыць у сябе офісна-гандлёвы цэнтр, бары, кавярні і рэстаран на 200 месцаў.