На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе дэлегацыя еўрапарламентароў
На наступным тыдні чакаецца візіт у нашу краіну дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента. Яны правядуць кансультацыі па складзе беларускай дэлегацыі ў парламенцкім сходзе "Ўсходняга партнёрства" (ЕЎРАНЭСТ). Пра гэта заявіў кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і Ўкраіне Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра. Дыпламат адзначыў, што ў дэлегацыю ўвойдзе дзесяць парламентароў. Парадак дня візіту і склад дэлегацыі ў цяперашні час удакладняюцца, адзначае БЕЛТА.
Нагадаем, раней прадстаўнікі Еўрасаюзу выказвалі меркаванне, каб у парламенцкую дэлегацыю Беларусі ў ЕЎРАНЭСТ увайшлі як прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, так і апазіцыі.
Нагадаем, раней прадстаўнікі Еўрасаюзу выказвалі меркаванне, каб у парламенцкую дэлегацыю Беларусі ў ЕЎРАНЭСТ увайшлі як прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, так і апазіцыі.