На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе “афрыканскае” надвор’е
На наступным тыдні ў Беларусі значна пацяплее.
Паводле папярэдніх разлікаў, у нашу краіну ў панядзелак прыйдуць паветраныя масы з поўдня Еўропы.
Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Па яе словах, асабліва цёплым будзе аўторак 15 траўня, калі паветра ў сярэдзіне дня прагрэецца да 20 - 26 градусаў цяпла, а на паўднёвым захадзе чакаецца сапраўдная спёка — +29.
Аднак пры гэтым будзе дзьмуць парывісты паўднёвы вецер.
На жаль, надоўга цёплае паветра ў Беларусі не затрымаецца, у сярэдзіне тыдня месцамі пройдуць дажджы з навальніцамі, і тэмпература паветра панізіцца.
Але ў параўнанні з сённяшнім надвор'ем усё роўна будзе цяплей: +15 — 22.
Па матэрыялах газеты “Комсомольская правда в Беларуси”