На наступным тыднi зноў спякота +34
Пасля працяглага перыяду зацяжных дажджоў у нашу краiну вяртаецца летняе надвор’е. Пра гэта паведамілі ў Рэспублiканскім гiдраметцэнтры. Ужо сёння асноўныя цыклоны адыдуць убок i будуць “чапляць” нашу тэрыторыю толькi франтальнымi раздзеламi.
Таму ў суботу i нядзелю нас будуць турбаваць месцамi выключна летнiя кароткачасовыя дажджы.
Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусь завiтае даволi моцны антыцыклон з боку Заходняй Еўропы. Ён прынясе спякоту.
Чакаецца, што ўжо ў аўторак тэмпература паветра павялiчыцца да 27—32 градусаў, а ў Брэсцкiм i Гродзенскiм рэгiёнах — да 34 цяпла.
Спецыялiсты гарадской службы паведамiлi, што ў сталiцы ў гэты дзень будзе прыпякаць не менш як да 30 градусаў.
На думку экспертаў, спякотнае надвор’е захаваецца i 18 лiпеня, калi ў заходнiх раёнах краiны чакаюцца навальнiчныя дажджы.
“Звязда”