На "Новую волну" паедуць зоркі беларускага шоў-бізу

Беларускі гурт «The Project» падаў заяўку на ўдзел у міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая волна» ў Юрмале. Нагадаю, што саліст «The Project» ужо двойчы ўдзельнічаў у конкурсе і двойчы даходзіў толькі да паўфіналу. На трэцюю спробу ён надумаўся паехаць разам з гуртом, а вырашыў гэта зрабіць пасля вынікаў нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачанне-2007».

Якраз учора прадстаўнікі прадзюсарскай фірмы “Студыя 7”, якія займаюцца адборам беларускіх удзельнікаў, даслалі на конкурс заяўкі, але больш патрабязна пра тое, колькі заявак прайшло, як праходзіў адбор, і хто з ужо вядомых нам выканаўцаў збіраецца ўдзельнічаць у конкурсе мы спыталі ў Валерыя Шомана, кіраўніка “Студыі 7”:

"У выніку пасля першага адбору ў Маскву пайшло каля 40 заявак, таму што шмат было матэрыялу які ўвогуле не падыходзіў па параметрах конкурсу.

Сам я не выбіраў, але музыка і гук — гэта мая прафесія. І калі "дэмка" запісаная ў мікрафон караоке пад інтэрнэтную фанаграму, то тут не трэба быць спецыялістам, каб зразумець, што гэта не матэрыял.

На мой погляд, у Маскву пайшоў матэрыял, з якім рэальна можна чаго-небудзь дасягнуць. Ужо не сакрэт, што Паліна Смолава таксама падала заяўку, але я не маю права казаць пра астатніх.

Адзінае гэта тое, што ёсць нямала вядомых беларускіх імёнаў, якія падалі заяўку, і ў хуткім часе будзе ясна, хто трапіў у фінальную частку адбору.

А 17 сакаваіка мы ладзім вялікі канцэрт фіналістаў беларускага адборачнага туру. Плануецца, што ўдзел будуць прымаць фіналісты мінулых конкурсаў у Юрмале. Як гэта атрымаецца, я, нажа ль, не ведаю, бо ўсё залежыць ад фінансавых магчымасцяў".

Нагадаю, што конкурс «Новая волна» будзе праходзіць у Юрмале з 20 па 30 чэрвеня.

Фота: www.fast.lv