На НТВ зладзілі “суд” над Лукашэнкам (відэа праграмы “Як звяргалі бацьку”)

У пятніцу на НТВ выйшла гадзінная праграма Паўла Селіна “Апошняе слова. Як звяргалі бацьку?”. Але ў Беларусі замест яе паказалі серыял. У эфіры выступілі кіраўнікі “Свабоднага тэатра” Юрый Халезін і Наталля Каляда, маці Паўла Севярынца Таццяна, давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, шэраг расійскіх палітыкаў і журналістаў.