На нямецкіх аўтастрадах слізка: адбываецца мноства катастрофаў

У аўторак аўтадарогі на поўначы Нямеччыны вярнуліся да нормы. Нагадаем, у мінулы ўік-энд яны былі паралізаваныя з-за беспрэцэдэнтных снегападаў. Цяжкасці на дарогах застаюцца, аднак, вялікія. Асабліва варта быць пільнымі на дарозе A7 у Шлезвіг-Гальштайне, на дарозе A2 у раёне Гановэру, A19 Расток-Бэрлін у Мэкленбургу-Памор’і, A20 на адрэзку Гютцкоў-Грайфсвальд. Машыны слізгаюць, сутыкаюцца, адбыліся некалькі здарэнняў з дальнябойнымі фурамі. У Паўночным Рэйне-Вэстфаліі на дарозе В1 загінуў 22-гадовы кіроўца, паведамляе "Нямецкая хваля".