На Нясвіжчыне стэрылізавалі 78% асацыяльных жанчын

Аперацыі прайшлі бясплатна і са згоды саміх жанчын.
78% асацыяльных жыхарак Нясвіжчыны з іх згоды і бясплатна прайшлі увядзенне ўнутрыматачных спіраляў або стэрылізацыю. Пра гэта паведамілі ў мясцовым райвыканкаме

Тым не менш, сёлета ў рэгіёне нарадзілася 12 дзяцей, маці якіх вядуць асацыяльны лад жыцця. У выканкаме таксама распавялі, што зарэгістраваная цяжарнасць у 14-гадовай школьніцы.