На пачатак 2009 года ў Беларусі будуць 22 імпарцёры алкагольных напояў

Права на ўвоз у Беларусь алкагольных напояў у першым паўгоддзі 2009 года атрымалі 22 кампаніі. У ліку пераможцаў конкурсу называюцца "Мінск Крышталь", Гомельскі, Віцебскі, Гродзенскі, Брэсцкі, Клімавіцкі лікёра-гарэлачныя заводы, Мінскі завод пеністых вінаў ды іншыя.

Кампаніі атрымалі права на імпарт вінаградных натуральных вінаў, уключаючы мацаваныя; вермутаў і вінаградных натуральных вінаў з дадаткам раслінных або араматычных рэчываў. Таксама яны маюць права імпартаваць сідры, пеністыя віны, брэндзі, каньяк, віскі, ром, джын, лікёры, гарэлку, а таксама іншыя спіртныя напоі.

Нагадаем, што ў конкурсе імпарцёраў алкагольных напояў у кастрычніку-снежні 2008 года былі 24 кампаніі.

БЕЛТА