На Паралімпіядзе ў Пекіне беларускія спартсмены заваявалі восем медалёў

Тры залатыя, чатыры срэбраныя і адзін бронзавы медаль заваявалі беларускія спартсмены на Паралімпійскіх гульнях у Пекіне.
 Залатыя ўзнагароды на рахунку плыўцоў Дзмітрыя Салея, Рамана Макарава і Сяргея Пунько. "Срэбра" ў С.Пунько, Людмілы Ваўчок, а таксама ў велатандэма Ірына Фядотава — Алена Драздова. Бронзавы медаль заваяваў плывец Уладзімір Ізотаў.

У агульным заліку лідзіруюць Кітай, Вялікабрытанія, ЗША, Украіна і Аўстралія. Беларусь на 24-м месцы. Усяго ўзнагароды заваявалі спартсмены з 69 краін.

БелаПАН