На пажары ў Брэсце згарэла 2 тонны сухароў (фота)
Здарэнне адбылося на мясцовым прадпрыемстве “Берасцейскі пекар”.
2 тонны сухароў згарэла на брэсцкім прадпрыемстве “Берасцейскі пекар”. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 1.18 4 лютага. Пажар адбыўся ў 5-павярховым будынку адміністратыўна-вытворчага корпуса цэха №3 гэтага прадпрыемства. Будынак знаходзіцца на вуліцы Смірнова.
Выратавальнікі, які прыбылі на месца, убачылі моцнае задымленне на першым паверсе. Са словаў адміністрацыі, людзей унутры будынка не было. На момант узнікнення пажару ў цэхе працавала 20 чалавек у начную змену, але яны здолелі эвакуявацца самастойна.
Пажар ліквідавалі за 23 хвіліны. У выніку здарэння ў сушыльнай камеры згарэла 2 тоны сухароў, пацярпелых няма.
Меркаванай прычынай інцыдэнту могло стаць кароткае замыканне электравентылятара, перадае прэс-служба МНС.



