На пенсіянерку распачалі крымінальную справу за збіццё кантралёра
Здарэнне адбылося 1 снежня ў Баранавічах.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 68-гадовая мясцовая жыхарка ў гарадскім аўтобусе ўчыніла гвалт у дачыненні кантралёра. 25-гадовы супрацоўнік Баранавіцкага аўтапарка атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Па матэрыялах справы 11 снежня праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. За гвалт у дачыненні да службовай асобы прадугледжваецца да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — ria.ru