На першы матч сталічнага "Дынама" на "Мінск-Арэне" прадалася палова квіткоў
Хакеісты мінскага "Дынама" правядуць сёння першы матч на лёдзе 15-тысячнай "Мінск-Арэны". Сапернікам беларускай каманды стане лідар чэмпіянату КХЛ магнітагорскі "Металург". Як паведамляе БЕЛТА, на раніцу 14 студзеня было прададзена каля 7 тысяч квіткоў. Кошты на хатнія паядынкі мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ складаюць ад 5 тысяч рублёў да 30 тысяч.
Нагадаем, спачатку планавалася, што студзеньскія паядынкі дынамаўцы правядуць яшчэ ў Палацы спорту. Для тых, хто ўжо набыў квіткі на матчы ў Палац спорту, на "Менск-Арэне" забраняваны сектар С трыбуны B, змешчаны непасрэдна за лаўкай запасных. Перад гульнёй гэтыя квіткі пры жаданні можна будзе абмяняць.
Пасля 41 матчу чэмпіянату КХЛ на рахунку мінскага "Дынама" 50 ачкоў (13 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 4 па булітах, 1 параза па булітах і 22 няўдачы ў асноўны час, розніца шайбаў 97-117). Падапечныя Аляксандра Андрыеўскага займаюць 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 18-е сярод 24 клубаў у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
Сапернік мінчукоў магнітагорскі "Металург", набраўшы 95 ачкоў у 45 матчах, на пару з піцерскім СКА лідыруе ў чэмпіянаце КХЛ. Магнітагорцы атрымалі 28 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 3 па булітах, 1 раз саступілі па булітах і зазналі 11 паразаў у асноўны час пры агульнай розніцы шайбаў 137-91.
Наступныя два матчы дынамаўцы таксама правядуць на лёдзе "Мінск-Арэны": 16 студзеня з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга, 18 студзеня з чалябінскім "Трактарам".