На Піншчыне 18 сакавіка пройдуць супрацьпаводкавыя вучэнні

Вучэнні па "безаварыйным пропуску паводкі" пройдуць 18 сакавіка ў Пінскім раёне. Найперш выратавальнікі адпрацуюць эвакуацыю насельніцтва падчас вялікай веснавой вады.

Вучыцца пераадольваць наступствы паводкі дзяржаўныя службы будуць у вёсках Месткавічы, Красава і Вялікія Дзіковічы, якія месцяцца ў пойме ракі Прыпяць.