На Піншчыне працуе майстэрня па вырабе падробленых праязных білетаў
Больш за 30 пасажыраў з падробленымі праязнымі білетамі злоўленыя ў пінскім грамадскім транспарце кандуктарамі і катралёрамі з пачатку лютага. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
“Большасць са злоўленых - гэта студэнты. Падробкі зробленыя на каляровым прынтары і вельмі падобныя на сапраўдныя праязныя, толькі на іх няма галаграмы. Раней, калі здараліся такія выпадкі, кандуктары проста забіралі падробленыя білеты. Але цяпер іх стала вельмі шмат і кіраўніцтва пінскага аўтапарку №3 прыняло рашэнне прыцягваць пасажыраў з падробкамі да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф можа скласці да 10 базавых адзінак”.
Дарэчы, супрацоўнікі пінскага аўтапарку мяркуюць, што значнае павелічэнне колькасці падробак выклікана адменай льготаў.