На Піншчыне знішчылі дзве з паловай тоны канапель

Супрацоўнікі міліцыі ў лесе побач з вёскай Горнава на Піншчыне знайшлі вялікую канапляную плантацыю.  Касіць каноплі міліцыянтам дапамаглі памежнікі Пінскага пагранатраду. Забаронены ўраджай пацягнуў амаль на дзве  з паловай тоны. Потым незаконныя расліны былі спалены.