На пінскай мытні пачнуць лічыць “шэрых” бізнэсоўцаў
Мытнікі разам з памежнікамі і супрацоўнікамі падаткавай інспекцыі пачнуць ствараць базу "чаўнакоў". У прымежных з Украінай раёнах жыве шмат людзей, якія афіцыйна не зарэгістраваныя прадпрымальнікамі, аднак рэгулярна ездзяць за мяжу і вязуць даволі вялікія партыі тавару. Гэты тавар яны называюць асабістымі рэчамі і не плоцяць ані мыта, ані падаткаў.
Такіх хітруноў будуць уносіць у адмысловую базу звестак і прыцягваць да адказнасці за незаконнае прадпрымальніцтва. Дарэчы, за гэта ім можа быць абмежаваны выезд за мяжу.
Такіх хітруноў будуць уносіць у адмысловую базу звестак і прыцягваць да адказнасці за незаконнае прадпрымальніцтва. Дарэчы, за гэта ім можа быць абмежаваны выезд за мяжу.