На помнiку 1000-годдзя Брэста зрабiлi 75 арфаграфiчных памылак

На нядаўнім святкаванні 990-х угодкаў Брэста гарадскія ўлады адкрылі помнік, прысвечаны 1000-годдзю горада. На 12 бронзавых шыльдах па-беларуску напiсаная гiсторыя Брэста. У надпісах зроблена 75 арфаграфічных памылак, падлічыла газета "Звязда". Як адзначыў у каментарах выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта, за такую колькасць памылак у тэксце студэнт атрымаў бы нуль балаў.
 
У Брэсцкiм аблвыканкаме пра памылкi ведаюць. Галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама Леанід Несцярчук Мяркуе, што памылкі з'явіліся праз спешку: праект помнiка зацвярджалi 11 разоў, таму рабiлася ўсё ў апошнi момант.

Дарэчы, за 15 хвiлiнаў да адкрыцця помнiка была склiкана нарада з удзелам намеснiка мiнiстра культуры Ўладзіміра Рылаткi. Быў складзены пратакол, дзе зафiксаваныя ўсе памылкi i ўказана на неабходнасць тэрмiнова iх выправiць.