На праймэрыз у Нью-Гемпшыры перамаглі Хілары Клінтан і Джон Маккейн

На ўнутрыпартыйных выбарах кандыдата на пост прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Нью-Гемпшыр перамогу атрымала Хілары Клінтан, паведамляе AP.
Яна, па выніках праймерыз, якія адбыліся 8 студзеня, набрала 39% галасоў, а яе бліжэйшы канкурэнт — сенатар ад Ілінойса Барак Абама — 36%. Трэці вынік паказаў былы сенатар ад штата Паўночная Караліна Джон Эдвардс — 17%. Абама прызнаў сваё паражэнне ў Нью-Гемпшыры і павіншаваў паплечніцу па партыі з перамогай.

У рэспубліканцаў у гэтым штаце перамогу святкаваў сенатар Джон Маккейн.

Нью-Гемпшыр стаў другім штатам, у якім прайшлі папярэднія выбары кандыдатаў на пост прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў і рэспубліканцаў.

Лічыцца, што той, хто перамог у гэтым штаце стане кандыдатам у прэзідэнты. За ўсю гісторыю праймэрыз былі толькі два адваротныя выпадкі.