На Пскоўшчыне затрымалі беларускае кантрабанднае мяса і малако
Кантрабанду мяса і малочных прадуктаў з Беларусі спынілі ў Пскоўскай вобласці Расіі. Аперацыю праводзілі сумесна Рассельгаснагляд і Памежнае ўпраўленне ФСБ па Пскоўскай вобласці. Спачатку быў спынены аўтамабіль, які перавозіў больш за 4 тоны ялавічыны. Адпаведных дакументаў на ўвоз у Расію мяса ў кіроўцы не аказалася. Адсутнічала нават інфармацыя пра дату вытворчасці і тэрміны захоўвання, а таксама маркіроўка.
Пасля быў затрыманы грузавік, які перавозіў 3 тоны беларускіх малочных прадуктаў. Груз не адпавядаў звесткам, заяўленым у таварна-суправаджальных дакументах, таму яго вярнулі назад у Беларусь, інфармуе сайт narodinfo.ru.