На радзіме Быкава ўручаць прэмію руху “За свабоду”
У Беларусі праводзяцца мерапрыемства, прысвечаныя 85-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч распавёў пра тое, што будзе рабіць у гэты дзень недзяржаўнае пісьменніцкае аб'яднанне. Алесь Пашкевіч: "Зараз адбываецца ўскладанне кветак на магілу Васіля Быкава. Далей дэлегацыя саюза пісьменнікаў накіруецца ў вёску Бычкі, на радзіму Васіля Ўладзіміравіча. Там будзе адбывацца ўручэнне прэміі руху "За свабоду" і такія літаратурныя паломніцтвы свайго роду".
Прэмія "За свабоду думкі" заснавана год таму. Летась яе лаўрэатамі сталі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін і Павал Севярынец.
Прэмія "За свабоду думкі" заснавана год таму. Летась яе лаўрэатамі сталі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін і Павал Севярынец.